За усё, як кажуць

За ўсё, як кажуць, заплацiць патрэбна:
Грашымi, цi сваiм жыццём…
Ярмо ўзвалiць на плечы блiзкiм, крэўным –
Што сеем, тое i пажнём…

Прадаўшы ў пошуках дарог  сумленне,
Купiўшы «гонар» за мядзяк.
Схаваўшы вочы ад свайго падзення,
Губляем Богам даны шлях.

Крынiцу роду з чыстаю вадзiцай,
Хлуснёю труцiм i быллём.
У смагi час унукам не напiцца,
Мы радавую нiтку рвём…

За ўсё, як кажуць, заплацiць патрэбна:
Нябесным плачам жаўрукоў,
Атручанай зямелькай i паветрам,
Душой з вуглёў i ласкуткоў…


Рецензии