Цiшынi так хочацца вясновай...

***
Цішыні так хочацца вясновай
Без вайны, без сходаў, без размоў,
З новым вершам і з травою новай,
Без трывожных і пакутных сноў.

Цішыні, дзе толькі шчэбет птушак
Ды далёкіх пеўняў хрыплы спеў.
Цішыні, што радасцю аглушыць
Паміж сонных красавіцкіх дрэў.

Цішыні так хочацца знямелай,
Урачыстай мірнай цішыні
Над зямлёй маёй святой і белай,
Што к жыццю імкнецца без вайны.

13. 04. 2023 г.


Рецензии