Гётэ. Фауст. Уступ. Прысвячэнне
У юнацтве мной убачаныя даўно...
Ці затрымаю ва ўладзе натхнення?
Снам прамінулым азірнуцца ўсё адно?
Са змроку, цемры аж здранцвення
Паўсталі вы... Кіруе тут стырно!
Як у юнацтве, грудзі край хвалюе,
І дух мой зноў на чары бы палюе.
Прыўнеслі вы ўспаміну ззянне
Вясёлых дзён і ценяў мілых рой;
Уваскрэсла зноў забытае казанне
Сяброўства і кахання прада мной;
Усё прыгадалася: роспачнае блуканне,
І бег жыцця вузельны чарадой,
І вобразы сяброў, з жыццёвай дзюны
Адрынутых, падманутых фартунай.
Каму спяваў калісьці я, натхнёны,
Тым песня мая - уга! - і не чутна...
Кружок сяброў сусвеццяў ветрагоны,
Іх зык замоўк, сышлі да рэшткі дна.
Натоўпу чужы журбой, мне святадзённай,
Сама мне пахвальба яе вайна,
А ўсе, каму гучала мая ліра,
Жывы хто шчэ, - брыдуць па свеце віра.
І вось уваскрэсла даўняе хаценне,
Туды, дзе свет духаў, сур'ёзны, нямы,
І квола родзіцца песні насенне,
Стогнучы, дрыжыкам эолавай струны;
У суворым сэрцы трапятанні, змірэнне,
У вачах сляза ё слязой турмы;
Усё, чым уладарыў, далеч прыцямніла;
Усё, што адышло, - паўстала, захапіла!..
(1749~1832)
Свидетельство о публикации №123041003658