У Вялiкодны дзень

У Вялiкодны дзень сягоння
Цягну я рукi да нябес,
Каб сталi сэрцам свету годны,
Каб у душы Хрыстос ўваскрэс.

Каб хор душы i песня мiру,
Плыла на крылах ў вышынi.
Святло праменьчык  ў сэрцах шырыў,
Запальваў мудрыя агнi.

Каб з воляй мiр прыйшоў у хаты,
Ды колас жытнi ў полi рос,
Каб не глумiўся брат над братам,
Не раз`ядалi рэкi слёз.

Каб словы воля i свабода
Iшлi ў абдымку па жыццi.
Гасподзь нас шчодра,  год ад года,
Святлом духоўным асвяцiў.

Каб прагнасць свет у жменi сцiснуць,
Настроiць сквапна на свой лад,
Схавала мудрасць ў нетрах цiнай,
Расцвёў над ёй сяброўскi сад.

Святло духоўнае наш розум
Па сцежцы мiру правяло.
Хрыста ўсiм сэрцам сёння просiм,
Даць разуменне ўбачыць зло.


Рецензии