Буслы над хатай
Усю зіму іх клёкат я чакаю,
О, як мне гэтых гукаў не хапае,
Таму зімой мне хочацца вясны!
Каб назіраць: над хатай, як ляцяць,
Сям'ю стварыўшы, гнёзды ажываюць,
Бо буслянят абое так чакаюць,
Я так люблю за імі назіраць!
Не бачу Беларусі без буслоў.
І дзякуй Богу, нас яны вітаюць,
Нібы анёлы небам пралятаюць,
І гавару я кожнаму :" Здароў!"
Свидетельство о публикации №123040901539