Мая кошка, як цюлень,

Мая кошка, як цюлень,
Шубку мые кожны дзень,
Мые хвосцік,носік,вушкі,
Сваё беленькае брушка.
Мая кошка, як пантэра.
На высокі слуп ці дрэва,
Як маланка залатая
Вельмі лоўка узлятае.
Мая кошка, нібы леў.
Днём пануе сярод дрэў,
Ноччу ходзіць па дварах, (у ноч палюе па дварах)
На мышэй наводзіць жах.
І яшчэ, напэўна, кошка (безумоўна мая кошка)
На вясну падобна трошку.
Нам не сумна удваіх-
Мая кошка лепш за ўсіх!


Рецензии