Ёсць дах над галавой...

***
Ёсць дах над галавой
І ёсць кавалак хлеба,
Сад з першаю травой,
І ёсць дарога ў неба.

Ёсць некалькі сяброў
І кот - найлепшы сябар,
Кубы два, можа, дроў,
Бяроз на ўзгорку - табар.

Ёсць вершы пра любоў
І пра каханне - вершы.
Ёсць выбар родных слоў
І недзе - верш мой першы.

Ёсць дожджык і туман -
Вясенні белагубы.
Ёсць праўда і падман,
Ёсць радасці і згубы.

08. 04. 2023 г.


Рецензии
Але ж так цудоўна напісана! Дзякуй за творчасць на мове!

Тадеуш Други   08.04.2023 15:37     Заявить о нарушении
Вялікі вам дзякуй за добрае слова!

Юрий Боровицкий   15.07.2023 11:41   Заявить о нарушении