Целяханы. Частка пяцьдзясят другая

Быў буран разбуральны,
Векавы лес палёг.
Праца ў тэмпе аўральным,
Бацька наш дапамог.

Лес ляжаў мёртвым прахам,
Страшны госць – буравал.
Ураган адным махам
Паваліў дрэвы – шквал!

Быў народ у адчаі –
Як жа лес адрадзіць?
Недахоп адчувальны –
Што пустэчы радзіць?

Мы да лесу прывычны,
Асяроддзе здаўна.
Быць у лесе – наш звычай,
Паляшук – нездарма!

Прэзідэнту падзяка –
Не пакінуў ў бядзе!
Быў прыезд добрым знакам –
Бацька не падвядзе...

З ліхам разам спраўлялісь,
Адступала бяда.
Месцы зноў ажывалі,
Ад бяды – ні сляда!

Справаздачай аб месцы
Назаву я свой твор.
Мне вядомыя звесткі,
Для даследчых – паўтор.

Я не ўсё расказала,
Дам магчымасць другім.
Доўгі шлях паказала,
Целяханам – мой гімн!

Прыйдуць новыя людзі,
Іншы погляд на свет.
Спіс дабра не ўбудзе,
Верш напіша паэт. 


Рецензии
Прыйдуць новыя людзі,
Іншы погляд на свет.
Спіс дабра не ўбудзе,
Верш напіша паэт.
**
Дужа добра! Дзякуй Вам, Таццяна!
З павагай,

Игорь Лебедевъ   06.04.2023 09:48     Заявить о нарушении
Шчыра дзякую, Ігар, за станоўчы водгук!
Адказ пішу на беларускай мове, таму, што Вы добра ёю валодаеце...
З павагай ды з вялікай удзячнасцю!

Татьяна Цыркунова   06.04.2023 11:41   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.