Целяханы. Частка сорак дзявятая
Там кіпела жыццё.
Спевы, танцы – намерам,
Працякала быццё.
Шмат гурткоў самых розных
Целяханцы вялі.
Да дзяцей, як да родных,
Талент іх развілі.
Свята... будуць канцэрты,
Самародкаў – праз край!
Ў ход спектаклі – даверся!
Тэму сам выбірай.
Дом Культуры на дзіва,
Людзі, музыка, грай!
Крынец – майстар праўдзівы,
Талентаў – цераз край!
Ён музыка ад Бога,
Працаздольнасці гімн.
Была цяжкай дарога –
Сведчыць памяць аб ім.
Пра тэатр наш народны
Ўслых гаворку вяду.
Самародкі, ох, годны!
Шмат акцёраў знайду.
Бескарыслівы людзі,
Мізэр – кошт за квіток.
Век жа вас не забудзем,
Бо театр – муз расток.
Навакольныя вёскі,
Там канцэрты былі.
Для маленькіх, дарослых
Нумары расцвілі.
Так, акцёр – не праблема,
Шмат прыгодных людзей.
Каралі, каралевы
Театральных падзей.
Свидетельство о публикации №123040601729