Душа i сэрца зайздрасцi вузлом

Бяжым, хутчэй спяшаем свет абняць,
У спешцы за свае чужыя думкi
Прымаем, здольны  верыць, усхваляць.
Блазнерскi жарт блакуе розум хутка.

Душу i сэрца зайздрасцi вузлом
Шалёна павязаў  сасуд блакiтны.
Урэшце зблыталi дабро са злом,
Хаваем праўды соль у лабiрынты.

Што продкi нашыя былi людзьмi,
Задыхаўшыся  ў гонцы, помнiць цяжка.
Як свечкi, тухнуць дабрынi агнi,
Душа пакiнула – ды нам не важна.

На крылах ерасi у вышынi,
Сцiскаем у кулак i рушым зоры.
Не чуе сэрца звон, звiняць званы,
I кружаць зграi варання ў прасторы.

Згубiць заўжды лягчэй. А як вярнуць,
Адмыць душу? Дзе ўзяць ялей для сэрца?
Нашчадкам прыдзецца слязу глынуць,
I перажыць распяцце грамавержца.


Рецензии

В субботу 22 февраля состоится мероприятие загородного литературного клуба в Подмосковье в отеле «Малаховский дворец». Запланированы семинары известных поэтов, гала-ужин с концертной программой.  Подробнее →