Целяханы. Частка сорак першая
З кодам: «Баграціён!»
Ракассоўскі – маг вёрткі,
Перамог немцаў ён.
Маршал быў беззаганны,
Велічны ваяўнік.
Маці род з Целяханаў,
Сведчыць той, хто пранік
У архівы старыя.
Ёсць такі – Абрамчук.
Запіс – новым прарывам,
Хто хацеў, той пачуў.
Целяханы без немцаў...
Тры гады пад пятой.
Праганяй іншаземцаў,
Будзе новы пастой.
Прызываліся людзі,
Бо вайне – не канец!
Як жа гэта забудзем?
З кожнай хаты – баец!
Так забралі Трафіма –
Партызан, бацькі брат.
У Германіі згінуў,
Не вярнуўся назад.
Што ж, такіх было многа,
Іх жыцці нібы шкло!
Праз вайну шла дарога,
След агнём запякло.
Памяць ўсім беларусам,
Хто загінуў ў вайне.
І старым, і бязвусым –
Слава вас не міне!
Свидетельство о публикации №123040301582