Мы адракаемся ад вёски
А ганарыцца трэба ёй,
Губляем карані, і жорстка
Нас раз'ядноўваюць з зямлёй.
З зямлёй,дзе продкі пахаваны,
Дзе смачны водар спелых траў.
З зямлёй,у якую закаханы,
Дзе шмат хадзіў і вандраваў.
Мы аддаляем край дзяцінства,
Мы аддаляем край дзівос.
Губляем з той зямлёй адзінства,
Дзе жыў, сталеў, з якою рос.
Свидетельство о публикации №123040301571