Я - беларуска...
i сэрцам чую родны край,
iм ганаруся i гадзiна
кiруе стрэлку проста у' май,
калi сады квiтнеюць буйна,
каханне кружыцца, не спiць,
i салавей пяе бяздумна,
i бусел клекатам гучыць.
Быць патрыетам вельмi цяжка,
патрэбны мужнасць i паступкi,
i сэрца, што грукоча важка,
i не дае душы адступкi.
Гавораць людзi, размау'ляюць,
у грудзi б'юць, крычаць пра змены,
а потым цiхенька знiкаюць,
сядзяць у норах вечнай цемры.
Быць патрыетам вельмi цяжка,
а хто казау', што будзе лепей
насiць аблезлую сярмяжку
i слыць свабодным чалавекам.
02 красавiка 2023
Гародня
Свидетельство о публикации №123040202304