Целяханы. Частка трыццаць восьмая
Добра ведаў лясы.
Партызан ён паважны –
Светлы дар паласы.
Весяліў захмялелы,
Толькі што без віна.
Барацьбіт дужы, смелы:
«Не на век жа вайна!»
Аддаваў нам загады,
Змог наперад вясці.
Не прасіў ён парады,
Здолеў сам груз нясці.
Праў не меў памыліцца,
Першы ў барацьбе.
Ён умеў весяліцца,
Быў упэўнен ў сябе.
Зразумелі такое –
Прыляцеў брат-змагар.
З ім узнік стан спакою –
Нейкі цуд, Божы дар!
Вось пішу я аб гэтым,
Словы льюцца, як мёд!
Даў натхненне паэтам –
Дух – чароўны ўзлёт.
На вайне былі людзі,
Што пакінулі след.
Не, народ не забудзе,
Не загасне іх свет!
Ваявалі заўзята,
Беззаганнасць навек!
Бездакорна, зацята,
Гонар меў чалавек.
Заўвага:
*Камандзір дэсантнікаў
І.П.Топкін.
Свидетельство о публикации №123040202113