Целяханы. Частка трыццаць сёмая

З першых дзён дапамога –
Пра дэсантнікаў сказ.
Шлі сумеснай дарогай –
Брацтва не на паказ!

Так, шыкоўным дарункам
Быў дэсантнікаў рэйс.
Партызан паратункам
Ад дэсантнікаў рэйд.

Меў надзею гад-немец,
Каб спыніць годных рух.
Ў лес пайшоў іншаземец,
Знішчыць каб моцных дух:

«Не, канца ім не будзе,
Падалося ў бядзе.
Без патронаў, у брудзе –
Дзе падзецца нам, дзе?

Быццам мы ўжо не людзі,
А з балота вужы!
Зброю як мы набудзем?
Божа, дапажы!»

Голас, пэўна, пачулі,
Бо ўпаў з высаты.
Як усіх нас расчуліў:
«Ты, дэсантнік, святы!»

Напужаў дужа немцаў:
Запаволіўся рух!
Вось сюрпрыз іншаземцам:
«Дзе смяротны ваш круг?!

Дапамогаю – зброя,
Сувязь, сіла ды дух!
Рух узрыўчаткай утроім,
Бо з дэсантам – удвух!

Як пра гэта забыцца?
Партызанскі рос строй.
Дарагая сталіца...
Ты, Масква, нам сястрой!»


Рецензии
Спасибо, что не обошли роль десантников в партизанском движении. Они были почти в каждом отряде, по два, три человека. С их прибытием партизанская борьба стала приобретать более организованный характер . С уважением.

Геннадий Трутько   03.04.2023 09:37     Заявить о нарушении
Рада Вашим отзывам, Геннадий! Ведь Вы, как никто другой, прекрасно понимаете роль десантников, появившихся в лесах Белоруссии в самый тяжёлый момент, во время проведения фашистами блокады.
Белорусы этого никогда не забудут!

Татьяна Цыркунова   03.04.2023 14:31   Заявить о нарушении