Целяханы. Частка трыццаць шостая
Вораг сёлы паліў.
Мой аповяд праўдзівы
Свет на з'яву праліў.
Аўтамат, кулямёты,
Грозных карнікаў строй.
У руках – агнямёты
Ды рашучы настрой.
Нібы на паляванні,
Толькі што на людзей.
Сродак для выжывання –
Бег ад страшных падзей.
Колькі вёсак спалілі?
Лік загінуўшых – шмат!
Хаты свечкай свяцілі,
Сілай дзейнічаў кат.
З Целяхан добра відна:
Чорны дым навакол.
Горка, страшна, агідна:
«Дзе асінавы кол?»
Каб згубіць гэту нечысць,
Што нязванай прыйшла.
Давіць цяжка на плечы,
Смерць прытулак знайшла.
Выжывалі дзе людзі?
У радзімых лясах.
Пра бяду не забудзем –
Смерці люты пасаг.
Следам немцаў блакада,
Часткі шлі ў лясы.
Пасланцы злога ада,
Ні пры чым паясы.
Хоць зіяў надпіс светам,
Здзекам ён: «З намі бог!»
Не забыцца на гэта:
«Бог, каго ж ты бярог?!»
Свидетельство о публикации №123040202084