Целяханы. Частка трыццаць чацвёртая
Апусцелі дамы.
Смех дзіцячы не грэе,
Комін больш не дыміць.
А сабакі ды коткі
Ашалела глядзяць.
Шлях жыццёвы кароткі –
Дзе жывёле бадзяць?
Спусташоныя хаты,
Дзе ж іх гаспадары?
Іншаземцам распяты,
Смерць прыйшла без пары.
Засяляць людзей трэба...
Ксёндз, святар наш ды крыж.
Ў жыллі ёсць патрэба...
Выбачай, мёртвы чыж...
Асвячалі малітвай
Ды святою вадой.
Рэквіем па забітых,
Гора разам з бядой.
Доўга людзям здавалась,
Нібы нехта прыйшоў.
Паціхеньку звыкалась,
Горыч-смутак прайшоў.
Не забыць аб ахвярах,
Але жыць трэба ўсім...
Згінь жа, чорная хмара!
Помста – помнікам ім!
Шмат пайшло ў партызаны,
Зброя ў моцных руках.
Ўсе крывёй павязаны,
Невядом хлопцам страх.
Свидетельство о публикации №123040102151