Целяханы. Частка трыццаць першая
Поўны зброд, а не чын.
Тыя там каму здрада –
Лепшы момант, пачын.
Прыгняталі габрэяў –
Уніжэннем дастаць!
Толькі помста сагрэе
Чалавечую стаць.
Расстралялі палонных
За каналам ў начы.
Ўдзень царквы плачы-звоны –
Верай боль, залячы...
Страх, расстрэлы, нястача...
Новы лад, новы строй.
Целяханцы заплачуць
Пад нямецкай муштрой.
Партызаны? Без звестак...
Гэта чорныя дні.
Барацьба... Ты – падлетак!
У анал, зазірні!
Паразбітыя часткі,
Дзе парадак? Няма!
Паражэнне – няшчасце,
Разумею сама.
Дзе ўзяць людзям зброю?
З кім размову вясці?
Хто намеры ўтроіў?
Хто цяжар змог знясці?
Ўсё ж былі патрыёты,
Бацька мой ведаў іх.
Быў у кожнага клопат –
Барацьба за ўсіх.
Гэта смелыя людзі:
Коўтун, Крываль, Чарткоў.
Іх народ не забудзе:
Шыш, Хацкевіч, Арлоў.
Моц прыроды – хто ж лепшы?
Аддавалі сябе.
Ім прысвечаны вершы –
Дар святой барацьбе.
Свидетельство о публикации №123040101918