Маё святло

Гады не буду я лічыць,
Яны ляцяць,як дні калісьці,
І трэба мне не проста жыць-
Прыносіць большае карысці.
Калісьці лехі я садзіў-
Казаў я так пра свае справы.
Турботам надта дагадзіў,
Адмераць вынік маю права.
Дзесь ззаду доўгія шляхі,
Цяпер гады-маё багацце.
Адолеў сталасці вяхі,
Пра іх чуваць у кожнай хаце.
І зараз бачу часта ў снах
Раней адоленыя дні.
А на пасаджаных ляхах
Плён годны далі карані.
Дзясяткаў сем-ужо нямала,
Жыццё заўзята упрагло.
Імкненне справы ўсё стварала,
І свеціць мне дабра святло.
Служыць табе хачу аддана,
Мая паэзія,адной.
Табою рыфма ўзгадавана,
Мне незнаёмы стаў спакой.
 


Рецензии