Целяханы. Частка дваццаць першая
Мне заснуць не даюць.
Прашапчу: «Можа, годзе?»
Новы вершык куюць.
Павядзецца размова
Пра Агінскага след.
Гута – вернае слова,
Шклозавод – ясны свет.
На ўскрайку мястэчка
Гуту пабудаваў.
Печы ноччу, як свечка.
Шкло завод выдаваў.
Творы тонкай работы,
Пазалота, узор.
Паглядаю з пяшчотай –
Шкломазаік падбор.
Выраб шкла разнастайны:
Для акенца, аптэк.
Невялікія страты –
Шкло бярог чалавек.
У краіны чужыя
Адпраўлялася шкло.
Вельмі ж ім даражылі,
Упрыгожвала тло.
У Расію, Еўропу
Лямпы венскія – ў пуць!
На крышталь значны попыт,
Параходы плывуць.
Вазы, сподкі, графіны,
Келіх, куфаль, бакал.
Ўсе з узорам з даўніны,
Старажытны закал.
Вельмі вырабаў многа,
Спіс на восем лістоў.
Усім шчаслівай дарогі,
Ды з выстаў медалёў!
Заслужылі медалі,
На выставах – падбор!
Срэбра, золата бралі,
Надта ж файны ўзор!
А з чаго выраблялі?
Беласнежны пясок.
Беласнежныя далі...
Беластвольны лясок...
Свидетельство о публикации №123032902079