Сягоння выпау снег глыбокi, рыхлы, пухлы...

***
Сягоння выпаў снег глыбокі, рыхлы, пухлы.
Заснежаны стаіць сасоннік на гары.
Нясмелае вясны жаданні бы патухлі,
Як тухнуць на зары уранку ліхтары.

Сягоння выпаў снег і ціха лёг на дахі.
І птахаў галасы замоўклі. Цішыня.
З’язджае з дахаў снег, нібы сплываюць страхі,
Бо пераможа ўсё ж душы маёй вясна.

28. 03. 2023 г.


Рецензии