Часам здаецца, што ты не патрэбен нiкому...

***
Часам здаецца, што ты не патрэбен нікому,
Толькі кату, што трымае цябе за руку,
Толькі бярозам на ўзгорку і роднаму дому,
Толькі лазе, што ахутала голлем раку.

Часам здаецца, што ты не патрэбен радзіме,
Толькі суседу, што зрэдку чытае радкі.
Клёну, што шапку чырвоную возьме і зніме,
Толькі вярбе, што сумуе адна ля ракі.

Часам здаецца, што ты не патрэбен і сябру,
Хіба што яблыньцы той, што цвіце па вясне.
Хоць ружавее яна і ад холаду зябне,
Ды за душу цябе цветам пяшчотным кране.

27. 03. 2023 г.


Рецензии