Целяханы. Частка васемнаццатая
Падпісаў новы акт*.
Ганарацін, як рэха,
Тонкі густ мнішкі, такт.
Цар быў зачараваны:
Парк, палац, кветак пах.
Струмні мноства фантанаў,
Спеў прыручаных птах.
Ўслед аркестр дзіўным рэхам,
Спеў мясцовых сялян.
На канале пацеха
Для людзей з Целяхан.
Заспявалі прыгожа
Над вадой галасы.
Спеў цару слухаць гожа
Аж да слёзнай расы...
Напісаў цар з сталіцы:
«Вам удзячны за ўсё!»
Ганараты святліца –
Муз прыгожых жыллё.
Талент многія мелі
Нават арыі пець.
Пеўчы дар – зіхацелі,
Божы талент – умець!
Азярцо, на ім лодкі,
Спевакі ды аркестр.
«Моцны голас малодкі...»
Дзівавалісь акрэст.
Гукі музыкі, свечкі,
Цёплы вечар, канал.
Ладны свет, што без спрэчкі...
Так засведчыў анал.
Заўвага:
*Расійскі цар Павел Першы
падпісваў акт аб другім падзеле Польшчы
ў Слоніме.
Наведаў Ганарацін з візітам у Целяханы.
Свидетельство о публикации №123032702029