Вясна лесе н бы свята
Вясна ў лесе нібы свята,
Жыцце спрабуе новы штурм.
Паветра свежае, як мята,
У галаве ніякіх дум.
Адно маю душу трывожыць,
Усплывае часам усе часцей,
Сапраўдны чалавек ня кожны,
І сведчаць шмат таму падзей.
Да глыбіні радной старонкі
Ня кожны сэрцам прыпадзе,
Ен пераліў птушыны звонкі
На мову не перакладзе.
Хто не прадасць за срэбра душу?
Не пазайздросціць мітусне?
Усе часцей яскрава мушу
Я лёсам адплаціць Вясне.
2023
Свидетельство о публикации №123032601471