Ганна

Ганначка каханая, сэрца майго рана,
Лепей няма ў свеце за адзінае цябе,
Мара мая сумная, прытулак мой няскладны,
Подых нечаканага світанку застае,

Ветліва паклічу на выйсце с пазаранак,
 Абдымаючы вачамі дзявочы сціплы стан,
Лёгка і імкліва скочыўшы на ганак,
Уздымаеш хвалю, гайсаючы ў туман,

Неўзабаве знікне подых навальніцы,
У лесе ўзнікае адчуванне хараства,
Сэрца неяк весела ды ветліва імчыцца,
Паветра напаўняе і кружыцца галава, 

Заблукаем недзе на закінутай сцяжынцы,
Не ўсхвалю гэты малазначны ўспамін,
Толькі сэрца адзінае да аднаго імкнецца,
 Пачуцце сарамліва уздымае да вяршынь...

 Ледзь істотна бачым у прыцемках наваколле,
 Неўзаметку прамільгнуў здаецца пэўны час,
Але супынкі, перашкоды не здолеюць ніколі,
Калі зоркі рухаюцца наўпрост у імя нас,

 Трэпле вецер сціплыя збянтэжаныя быліны,
Паўстае над краем лесу знакаміты след,
Цягнецца здалёку аж да нашага мястэчку
Развітальны каляровы сонейка адсвет.

(Прысвячэнне кволым намаганням Васіля выказваць свае пачуцці) Кто не знает Иван Мележ "Люди на болоте".


Рецензии