Вясновы дождж грахi зiмы змывае...

***
Вясновы дождж грахі зімы змывае,
За вокнамі грукоча і шуміць,
Вадой мяне нібыта абнаўляе.
Абноўлены, я зноў жадаю жыць.

Жадаю піць і гул яго, і слодыч,
І крокаў шум, і грукат за акном,
Яго парыў, імкненне да свабоды,
Яго жаданне стаць шчаслівым сном.

Грахі зімы змывае дождж вясновы.
Праз кроплі на акне святлее шкло.
І наступае дзень мой творчы новы
І мне нясе надзею і святло.

24. 03. 2023 г.


Рецензии