Целяханы. Частка дзясятая
Лёс сіроцкі такі.
Сірата добра ведаў –
З роду – не прастакі!
Дзед па лініі маці,
Радасць – вышай гары.
Бацькам ён для дзіцяці,
Ды часовы, стары.
Памірае дзядочак,
Зноў мяняе быццё.
Чарадой розных точак –
Так тачыцца жыццё.
Апякун... ён не бацька,
Мае свой інтарэс.
Быў – чужое дзіцятка,
Адчуваў цяжкі прэс.
Той уплыў адбіваўся,
Кожны нешта прыўнёс.
Міхал фарміраваўся,
Фанабэрыстым рос.
Не сказаць: «Недарэка...»
Не гукаць: «Недарод...»
Прадстаўнік значны века,
Славіў Міхал свой род.
Не было пэўнай мэты,
Рос ён, нібы трава.
Схільнасць меў да асветы,
Сам сабе галава.
Будаўніцтва па сэрцу,
Інжынер, музыкант.
Знаўца добры князь тэрцый,
Ён прыхільнік белькант.
Чалавек князь разумны,
Шмат амбіцый гнятут.
Не, не быў лёгкадумны,
Шанаваў свой статут.
Каралём быць – ёсць мара!
Панятоўскі* абран!
У сталіцу ад хмары –
Лепшы сродак ад ран.
Заўвага:
*Польскі кароль Станіслаў Аўгуст
Панятоўскі быў абраны Сеймам.
Свидетельство о публикации №123032301868
Борис Воловик 23.03.2023 21:55 Заявить о нарушении
Это равноценно тому, чтобы ещё раз переписать поэму на русском языке.
Татьяна Цыркунова 24.03.2023 08:36 Заявить о нарушении