Целяханы. Частка сёмая
Каб канал збудаваць.
Бутрымовіч** – аматар,
Змог ідэі даваць.
Хто адважыцца смелы?
Ёсць адказ у мяне.
Князь Агінскі ўмелы,
Твор яго не міне.
Аб Агінскім аповед,
Справы князю ў лад.
Меў заўсёды свой погляд,
Не баяўся ўлад.
Ваявода ды гетман,
Знатны князь, мецэнат.
Ўзяў адказнасць за гэта,
Сам быў родам з палат.
Падарунак народу,
Думаў князь пра канал.
Шанаваў ён прыроду,
Лёсам наканаван.
Нарадзіўся ў Тракаі,
Сын для бацькі – цуд, дар!
Добры лёс прадракалі:
«Ты зямлі гаспадар!»
Маці знатнага роду,
Вішнявецкіх сям'я.
Ў ёй крутая парода,
Добра ведаю я.
Бацька іх – ваяводай,
Ён служыў шмат гадоў.
Быў пісьменнікам модным,
Вершык скласці гатоў.
Заўвага:
*Князь Багуслаў Радзівілл
марыў аб канале за сто гадоў
да пачатку яго будаўніцтва;
**Марцін Бутрымовіч – вялікі
патрыёт Айчыны, жыхар горада
Пінска, суддзя.
Свидетельство о публикации №123032201798