Целяханы. Частка шостая
А раней быў убор,
Як чапец з падвадною,
Ці намётка – падбор.
Завівалі нявесту:
«Ты сядай на дзяжу,
На пачэснае месца,
Каб адолець мяжу.
Нараджаць будзеш дзетак –
Па сынку кожны год.
Дзежка з гэтаю мэтай –
Хлеб не дасць недарод!»
Заспяваюць сяброўкі,
Спеў нагоніць тугі:
«Будзеш жыць у свякроўкі,
Хоць жаніх не благі.
Не наварыць матуля,
Нагатуеш сама.
Страшна ды няўтульна,
Дапамогі няма.
Захаваеш ты косы,
Хустка бабы навек.
Луг заказаны росны,
Гаспадар – чалавек!
Пад яго ты ўладай
Да сканчэння жыцця.
Дык няхай будзе ладным,
Шчасце без забыцця».
Пост... ён не для вяселля,
Быў на шлюб забарон.
Ёсць занятак – кудзеля,
Здаўна ладзіўся ён.
Свидетельство о публикации №123032201770