Целяханы. Частка пятая
Будзе выбар бацькоў.
Толькі дурань рагоча,
А разумны гатоў!
Бо бацькі маюць вопыт,
Доўга знаюць людзей.
Добры род – будзе попыт,
Шмат вясельных падзей.
Шапка сівая трэба,
Боты, ў іх малады.
Для вяселля патрэба
Ў старыя гады.
Маладая ў блузцы,
На ёй кветкі гараць.
Крой спадніцы не вузкі,
Стужак шоўкавых раць.
Быў фартух да спадніцы,
Белы, аж зіхацеў.
Люд вясельны дзівіцца,
Як анёл прыляцеў.
Фартух мае карункі,
Альбо з атласу ён.
Матчыны падарункі –
Медзяны медальён,
Завушніцы, вяночак.
Вэлен падае ўніз.
Боцік... тонкі шнурочак,
Гэта бацькі сюрпрыз.
На замову абутак,
Ў ім высокі абцас.
Бо вяселле – не смутак,
Бліск вачэй не загас.
Свидетельство о публикации №123032101821
Цудоуна пра Целяханы!
Спадабалася вельмі!
Ирына💞
Ирина Борис 21.03.2023 10:26 Заявить о нарушении
З ўдзячнасцю за водгук!
Татьяна Цыркунова 21.03.2023 11:25 Заявить о нарушении