Целяханы. Частка чацвёртая
Для сялян цяжкі век.
Працавалі старанна –
Жыць хацеў чалавек.
Сенажаці касілі,
Доўгі ўлетку дзянёк.
Купы сена знасілі,
Каб чужы не звалок.
Забіралі ўзімку,
Будаваў мост мароз.
З цяжкай працай ў абдымку,
Да нябёс з сенам воз.
Зімні шлях па балотах,
Журавіны, як цуд.
Назбіраць іх ахвота,
Разумеў просты люд.
Так ішлі дні за днямі,
Век за векам ляцеў.
Прарастаць каранямі
Род палескі хацеў.
Целяханы – мястэчка,
Ў ім габрэй ды літвін.
Не было месца спрэчкам,
Шмат сумесных хвілін.
Ужываліся мірна,
Кожны сам па сабе.
Быў асобаю клірык
Ў релігійнай сяўбе.
Сінагогі, царквушка,
Косцел каталікам.
Ох, ты вера, вяртушка,
Дань-пазыка вякам.
Свидетельство о публикации №123032101766