Праясняецца неба к вечару...

***
Праясняецца неба к вечару.
Першацвет не цвіце яшчэ.
І вачам любавацца нечаму,
І павольна мой дзень цячэ.

І плыве над суседскай хатаю
З цёплай грубкі пахучы дым.
І чакае вясну крылатую
Вечар з позіркам залатым.

20. 03. 2023 г.


Рецензии