Я - минчанин

(Дзецям)
Я - мінчанін! Я - мінак!
Нарадзіўся ў Мінску.
Беларускі я юнак.
Тут мая прапіска.
Мову родную люблю!
Школу, маму, тату!
Для Радзімы ўсё зраблю -
Дом збудую, хату…
Навучуся працаваць
На карысць Айчыны,
Буду шчасце маляваць,
Як мастак карціны,
Каб у будучыню час
Вёз на возе лёсу
Каб паэту быў Парнас,
А касцу - пакосы.
Слаўлю любы родны край!
Мір цаню і згоду!
Я - мінак! Ты гэта знай!
Сын свайго народу!


Рецензии