Не шалахнецца i галiнка грушы...
Не шалахнецца і галінка грушы,
Не рыпне хвортка, кот не прабяжыць.
Маўчаць бяроз прастуджаныя душы,
І пад гарой счарнелы снег ляжыць.
Здаецца б, жыць, гукаць вясну сляпую
І з захапленнем сок бярозак піць,
Ды толькі зноў жыццём я рызыкую,
Калі пішу пра тое, што баліць.
Маўчаць бяроз прастуджаныя душы,
Ні з кім яны не хочуць гаварыць.
Не шалахнецца і галінка грушы,
Каб цішыню вясны не абудзіць.
20. 03. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123032002863