За долю чалавека
Ахвяравалi лёс за долю чалавека.
Няма каштоўней яго жЫцця,
За лёс павiнны ўсе малiцца.
Змагалiся яны за яго волю,
Шукалi шлях да шчасця, лепшай долi.
Глумiлi невуцтва, у iм лiчылi беды,
Лiкбезы, школы адчынiлi – шлях да ведаў.
Ды толькi моцна ўеўся раб,
Ад буквара ён не аслаб.
Пiруе ў сэрцах, бы ў дурмане ,
Хлуснёю кормiцца слухмяна.
I колькi б кнiг не прачыталi,
Не растапiць нам душы жалем.
Аседла пасялiўся ў iх манкурт,
Малюе фарбай каляровай бруд.
I здэцца, адукацыяй яго мы не зварушым,
Прывык да пугi ён, пад ласкай хвосткай стаў паслушным.
Патрэбен час, каб навучыць
Любiць сябе i вольным быць.
А не шукаць прытулак у затоках,
Дзе гаспадар чарот сцяной высокай.
Каб зразумець, што нашы жЫццi
Дарунак Бога i цанiць iх.
Не параходы i заморскiя дварцы,
А чалавека, душы ў свеце берагчы.
Свидетельство о публикации №123032002831