Целяханы. Частка трэцяя
З тых далёкіх часоў.
Продак ведаў, дзе месца,
Не знасіў паясоў.
Саматканасць ды скуры
Ад жывёл – ладны строй.
Лён ды воўна – фактуры,
Самаробным быў крой.
Шыў шавец-самародак,
Ён літвін ці габрэй.
Выжываць – справа-сродак:
«Ты, кажух, добра грэй!»
Хата, двор, ў кожным пуня,
Невялічкі надзел.
У заможнага – клуня,
Вось такім быў падзел.
А на ногі анучы,
Лапці потым наверх.
Лыка з ліпы да кучы,
Каб падоўжыўся век.
Днямі цяжкая праца
На заможных зямлі.
На каго спадзявацца?
Засявалі палі.
Жыта жала жанчына,
За спіною – дзіця.
Сноп адносіць мужчына,
Лад сялянскі жыцця.
Добры серп быў каваны,
Без яго як без рук.
Так жылі Целяханы,
Кожны год – поўны крук.
Свидетельство о публикации №123032001931