Пасля доугай зiмы зноу растала калiна...
Пасля доўгай зімы зноў растала каліна
І схілілася голлем да самай зямлі.
Не растала яшчэ ў маім сэрцы Айчына,
Не ляцяць, не плывуць да яе жураўлі.
Не ляцяць, не плывуць. Не растала Айчына,
Вее зімняя сцюжа яшчэ на палі.
Чырванее, як кроў, на узлеску каліна,
І сумуюць па ёй землякі-жураўлі.
Не ляцяць, не плывуць да халоднай Айчыны,
Бо не вераць у сонца няпэўнай вясны.
І гараць неспажытыя кроплі каліны,
Нібы тых журавоў неспакойныя сны.
Пасля доўгай зімы зноў растала каліна.
Трэпле ягады вецер, каб іх абарваць.
Не растала яшчэ ў маім сэрцы Айчына,
Не настала часіна - сыноў прывітаць.
18 – 19. 03. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123031904034