Калi дрымота расплятае сецi

Калі дрымота расплятае сеці
І поўня робка зазірае ў вакно,
Прыходзіць лепшы час на свеце,
Якога ты чакаў даўно.

Маўчанне топіць у сабе гукі,
Ад лямпы пляма на стале,
Аловак сам бяжыць у рукі,
Каб казку расказаць табе.

І вось ужо героі казкі гучна
Вядуць заўзята, шчыра дыялог,
А ты натуеш сказы роўна,
Пакуль вакол пануе змрок.


Рецензии