МАРУ Я

Мару я аб часiнах салодкiх,
Калi ветрык аблашчыць мне сэрца.
Расцалуе праменьчык з лагодай,
Ды напоўнiць жыццё маё верай.

Розум, сэрцайка, душанька ў згодзе,
Хваляй радасць i гонар за дом наш,
За зямельку сваю, за народзе,
За краiну, за песнi аб вёснах…

За любоў i каханне, што поўняць
I ракою цякуць па прасторах.
За гуманнасць, сардэчнасць, духоўнасць…
Каб забылася злое «учора».

Каб зiма не студзiла, а коўдрай
Укрывала праростак танюткi,
Якi вёснамi кветкай мядовай
Заварожыць, як лекар ад смутку…

Каб жыццё налiвалася ў колас,
Каб дрыжэлi над кожным зярняткам,
Каб гучаў над прасторамi голас,
Голас мiру не множыць лампадкi.


Рецензии

В субботу 22 февраля состоится мероприятие загородного литературного клуба в Подмосковье в отеле «Малаховский дворец». Запланированы семинары известных поэтов, гала-ужин с концертной программой.  Подробнее →