Роднай мове
Цябе як узрадзіць,
Каб змагла ты нанова
Кветкі слоў нарадзіць!
Каб крынічнай вадою
Песьні ўтоліла смагу,
Каб у бітве з бядою
Дала б моц і адвагу!
І лунала б да сонца
Ясным травеньскім днём,
Сагравала б бясконца
Душы светлым агнём!
Твой народ, каб ніколі,
Не цураўся цябе!
Каб была ты на волі
За сталом, на сяўбе!
Каб была прэзідэнтам
Ты не падчаркай! Маці!
І свае сакраменты
Мелі б мовай пісаці!
Зарасла ж твая ніва
Пырнікамі трасянкі,
Павяліся й не дзіва,
На цара абяцанкі!
Прадалі мы свабоду
Маскалям за капейкі.
А былі ж у народзе
Ў нас Купалы, Дамейкі!
Быў у нас Якуб Колас,
Быў Міцкевіч Адам,
Які даў Польшчы голас,
Хоць ліцьвінам быў сам!
Ніва! Родная ніва
Беларускае мовы,
Каб цьвіла ты шчаасліва,
Дзе знайсці кветкі-словы?
Свидетельство о публикации №123031608769