Далёкiя кастры
Жар пад попелам тугі,
І цыганкі чарнавокія
І купальскія лугі.
Распляскала ноч ліпнёвая
Кужаль светлы над ракою.
Доля ты мая бядовая,
Дзе сустрэнуся з табою?
Як знайсці мне сцежку правую,
У край родны што вядзе?
Не крывую, не з атраваю,
Не праданую бядзе!
Вы, кастры мае далёкія,
Разгарайцеся ярчэй!
Няхай полымя высокае
Разганяе змрок начэй!
Свидетельство о публикации №123031500393