Добрыя мае...
Вашы рукі лоўкія.
Богу годныя работнічкі,
Ў працы вы не ломкія.
Вы зрабіце тры ўгодзейкі:
З перлаў венчык да вянчання,
Добры знадбень да надобейкі,
Кубак срэбны да вітання.
Трэці знадбень, што на ручаньку –
Злоты сыгнет да меняння.
Падарункам стане ўнучаньку,
Будзе помніць да вяртання.
Залатой яскравай ружаю
Ваш апошні знадбень стане.
Працаю, што не напружана,
Майстры, вы заняцца ў стане.
Добрыя мае вы злотнічкі,
Рукі вашы дужыя.
Богу годныя работнічкі,
Дзякаваць вам здужаю.
Свидетельство о публикации №123031501886
Гала Смирнова 15.03.2023 15:13 Заявить о нарушении
Шчыра дзякую за тое, што Вы так напісалі! З удзячнасцю ды добрымі пажаданнямі!
Татьяна Цыркунова 15.03.2023 15:31 Заявить о нарушении