Белорусский жаворонок
Сыпле з аблокаў снег на зямлю,
Быццам зіму вяртае,
А я усміхаюся і пра вясну
Вясёлую песню спяваю.
Льецца мелодыя, як ручаёк,
Ноты- гракі на плоце,
І адгукаецца мне здалёк
Голас, жывы ў народзе.
Пра гоні, вёскі, пра родны кут,
Што сэрцу здаўна мілы,
Пра тое, што, хто нарадзіўся тут,
Забыць усё не мае сілы.
Я веру яму, бо няма хлусні
Ў сэрцы, зямлі адданым.
Спявак запаўняе музыкай сны
І лечыць душэўныя раны.
Голас чароўны, адзін на мільён,
Пясняр і жыцця, і долі.
Уладзімір Мулявін, канешне, ён,
Жаўрук беларускі вольны.
11 сакавіка 23г
Свидетельство о публикации №123031306786