Доля людзкая
Ізноў, дарэчы,
Гушкаю ўнука і пішу -
Лёс чалавечы.
Сячэ імжою у вакно,
Скуголіць вецер.
Няма спакою і даўно
На белым свеце.
Чакаю так вясны, навін
І перамены.
Чакае свет, не я адзін,
Каб прэч са сцэны
Сышоў парадак, што вякі
Тапіў свабоды.
Жылі цары-рабаўнікі
Не іх народы.
Няўжо не дасць і ў гэты год
Бог Усявышні
Каб паспытаў віна свабод
Народ вусцішны?
А можа пашкадуе Бог
Дзяцей Адама
І выберэ царам з дарог
Да Стыкса прама
Дарогу тую, дзе Харон
Даўно чакае.
За Стыкс іх пераправіць ён -
Доля людзкая!
Свидетельство о публикации №123031300554