Каб жыу без сораму

Люблю цябе мая старонка-
Радзімы край мой Беларусь,
Тваю пявучую гамонку,
Над галавой нябёс абрус.

Зямлю бацькоў, той кут дзе шчасце,
Каханне, смак жыцця пазнаў.
Лясы, паветра, вод багацце
Усё, што Бог нам дараваў.

Каб Бог царква жылі ў народзе
І быў завет святы сваім,
Мы нават праз тысячагоддзі
Не сталі б здраднікамі ім.

Каб жыў без сораму, ад працы,
Не руйнаваў, а будаваў,
Жадаю шчасця кожнай хаце,
Каб мір заўжды тут панаваў.


Рецензии
Да слёз прасякнулася вашымі вершамі! Дзякуй ад усёй душы!
З павагай, Ніна.

Нина Агейченко   05.01.2024 13:03     Заявить о нарушении
Дзякуй Вам Ніна за любоў да Радзімы, роднае мовы!
На жаль,многія, жывучыя у Беларусі, не толькі не могуць размаўляць. Што гэта за беларусы?
Жыць можнадаўдзе дзе, а мова родная даецца з нараджэннем!
Дай Вам Бог здароўя і дабрыні ад Вас і да Вас!
З павагай!

Николай Сергеевич 01   05.01.2024 14:46   Заявить о нарушении
Дзякую ад шчырага сэрца!

Нина Агейченко   05.01.2024 14:55   Заявить о нарушении
На это произведение написано 6 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.