Беларуская бяссоннiца
З тых, што завуцца жаўрукі.
Але прывычны на спатканні я
З бяссонніцай на час які.
У ложак мой яна уляжацца,
Ёй вершы, казкі гавары
І непрыкметна так акажацца,
Што прагутарым да зары.
Спаць раніцой няма ахвоты.
Кажа бяссонніца:"Пішы!"
І ўваскрашае мозг палёты
Багамі створанай душы.
За працаю прыходзіць вечар,
Бярэ бяссонніца ключы,
"Пішы!" - мне кажа - "чалавеча"
"Пішы, каб мову зберагчы!"
Дык зазірай, краса -бяссонніца,
Ты да мяне заўжды! Няхай
З табою мовай роднай поўніцца
Ўся Беларусь - мой родны край!
Свидетельство о публикации №123031100375