Сакавiк...
Прыйшоў у госці сакавік,
А змрок за вокнамі не знік...
Нябёсы вымятаюць снег,
Каб узяла вясна разбег.
І сцежка ўся яшчэ ў слаце,
А кветка першая цвіце!
Сярод бярозак, на ўзлеску,
Убачым мы ўжо пралеску.
Блакітны колер давідна,
Нібыта зорачка адна...
Маўчаць лясок, гай вясенні,
А ў вясну ляцяць імгненні.
© Copyright:
Анна Атрощенко, 2023
Свидетельство о публикации №123030900598
Рецензии
Нягледзячы на тое, што нарадзілася ў сакавіку, не люблю гэты месяц! Бо ён занадта брыдкі, агідны - то снег, то дождж, і амаль заўсёды нейкае месіва чаўкае пад нагамі... За рэдкімі выключэннямі... А Ваш верш спадабаўся! Дзякуй! Бывае, што і я пішу на роднай мове... зрэдку... Некалькі такіх вершаў можна прачытаць на маёй старонке - унізе.
Татьяна Фурсова -Павловец 26.12.2023 15:51
Заявить о нарушении