Размова з суседам праз акно

Размова з суседам праз акно

“За сцяной тут калісьці бабуля жыла.
З некім гучна яна размаўляла…”
Наплылі успаміны, сляза наплыла,
І раптоўна душа закрычала.

Закрычала ад болю, што мамы няма,
І няма ўжо таго тэлефона…
А за вокнамі ціхая легла зіма,
І лютуе бязгучна карона…

Нехта ж помніць яшчэ голас мамы жывой…
І за гэта я ўдзячны суседу.
“Размаўляла тады мая мама са мной
І вяла пра былое бяседу…”

Успамін той ажыў, і сляза наплыла,
Бы уголас душа закрычала,
Што нядаўна яшчэ тут матуля жыла
І са мною штодня размаўляла…

21. 01. – 09. 03. 2023 г.


Рецензии