У подыху часу
Потым веры не стала.
Чаканне нас ратавала,
Адначасова яно катавала.
У подыху часу губляліся
Людзі, падзеі, нават краіны,
А мы хаваліся за чужыя спіны,
Бо час быў зусім нестабільны,
І лісцем сухім бязважка ляцелі
У нам невядомую, незнаёмую
Далечыню, адчуваючы гучную,
Гатовую разарвацца цішыню.
Свидетельство о публикации №123030901343