Радзiмая старонка

Я іду па прасёлкавай, пыльнай дарозе,
А насустрач мне сцелюцца сцеблы пшаніцы.
У іх валошкі й рамонкі, красуні ды й годзе.
Немагчыма ў старонку маю не ўлюбіцца.

Тут кружылі заўжды ў небе птушкі паволі,
На світанку спявалі чароўныя песні.
Лён блакітнымі хвалямі гойдаўся ў полі
І сцяжынка жадала дадому прывесці.

Пахла ў хаце прапаленай печкай і хлебам,
А у сенцах духмянай вяндлінай і кропам.
Прачынаўся у ложку шырокім і неба
Скрозь акенца лілося мядовым сіропам.

А на ганку сядзела суседская кошка,
Ледзь прыжмурыўшы вочы, і муркала штосьці.
Шамацела бярозка лістотай прыгожай,
Запрашала з двара ды да родных у госці.

Дзе дзяцінства схавалася, у садзе ці ў сэрцы?
І забрала з сабой бесклапотнасці шчасце...
Я сюды прыязджаю душою сагрэцца,
Ды радзімай старонкі цяплом насычацца.


Рецензии